Іслам Карымаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іслам Карымаў
узб.: Islom Abdugʻaniyevich Karimov
узб.: Ислом Абдуғаниевич Каримов
1-ы прэзідэнт Узбекістана
1 верасня 1991 — 2 верасня 2016
Пераемнік Нігмаціла Тулкінавіч Юлдашаў

Нараджэнне 30 студзеня 1938(1938-01-30)[1][2][…]
Смерць 2 верасня 2016(2016-09-02)[3][1][…] (78 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Таццяна Акбараўна Карымава[d]
Дзеці Гульнара Ісламаўна Карымава[d] і Лола Ісламаўна Карымава-Тыляева[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Armed Forces of the Republic of Uzbekistan[d]
Бітвы
Узнагароды
Сайт fondkarimov.uz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іслам Абдуганіевіч Карымаў (узб.: Islom Abdugʻaniyevich Karimov, Ислом Абдуғанийевич Каримов; 30 студзеня 1938, Самарканд — 2 верасня 2016[4] ) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Узбекістана, Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Узбекістана (1989—1991), Старшыня Савета Міністраў Узбекскай ССР (1990—1991), Прэзідэнт Узбекістана (1990—2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 студзеня 1938 года ў Самаркандзе ў сям’і служачых. У 1955 годзе скончыў школу. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут (цяпер — Ташкенцкі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт) па спецыяльнасці «Інжынер-механік».[5] Кандыдат эканамічных навук. Працоўную дзейнасць пачаў у 1960 годзе спачатку памочнікам майстра, затым майстрам і тэхнолагам на заводзе «Ташсельмаш». З 1961 года — інжынер, затым вядучы інжынер-канструктар на авіяцыйным аб’яднанні імя В. П. Чкалава. Быў міністрам фінансаў, старшынёй Дзяржплану, першым сакратаром ЦК КПУ. 24 сакавіка 1990 года на сесіі Вярхоўнага Савета УзССР выбраны Прэзідэнтам рэспублікі. Згодна з артыкулам 89 Канстытуцыі адначасова з’яўляецца старшынёй Кабінета Міністраў. 18 лістапада 1991 года VIII сесія Вярхоўнага Савета прыняла закон аб выбарах Прэзідэнта.

Прэзідэнт Узбекістана[правіць | правіць зыходнік]

24 сакавіка 1990 года на сесіі Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР Карымаў быў выбраны Прэзідэнтам рэспублікі[6]. Згодна з артыкулам 89 Канстытуцыі прэзідэнт забяспечвае ўзгодненае ўзаемадзеянне ўсіх галін улады. З 13 лістапада таго ж года як прэзідэнт узначальваў Кабінет Міністраў Узбекскай ССР.

У сакавіку 1991 года перад рэферэндумам аб захаванні СССР, агітаваў насельніцтва Узбекістана прагаласаваць за тое, каб застацца ў складзе Савецкага Саюза. Рэспубліка дала 93,7 % галасоў «за» пры яўцы ў 95,4 %. Аднак 31 жніўня таго ж года, праз 10 дзён пасля правалу выступу ДКНС, Карымаў стаў адным з сярэднеазіяцкіх лідараў, які абвясціў аб незалежнасці сваёй рэспублікі[6] (Аскар Акаеў абвясціў аб дзяржаўнай незалежнасці Кыргызскай Рэспублікі таксама ў гэты дзень). Гэта рашэнне Вярхоўнага Савета Узбекістана было пацверджана на рэферэндуме 29 снежня 1991 года (які прайшоў ужо пасля аб’яўлення аб спыненні існавання СССР), дзе больш за 98 % прагаласавалі за незалежны Узбекістан.

1 лістапада 1991 года адбыўся ўстаноўчы з’езд Народна-дэмакратычнай партыі Узбекістана, на якім Карымава абралі старшынёй партыі, хоць той нават і не браў удзел у працы з’езду.

18 лістапада VIII сесія Вярхоўнага Савета Рэспублікі Узбекістан прыняла закон аб выбарах прэзідэнта.

13 снежня 1991 года разам з іншымі кіраўнікамі сярэднеазіяцкіх рэспублік падтрымаў Белавежскае пагадненне аб спыненні існавання СССР, а праз 8 дзён падпісаў Алма-ацінскую дэкларацыю, якая пацвердзіла скасаванне Саюза ССР.

Выбары прэзідэнта прайшлі 29 снежня 1991 года на альтэрнатыўнай аснове[6]. На пасаду прэтэндавалі: ад народна-дэмакратычнай партыі і Саюза прафсаюзаў Узбекістана — І. А. Карымаў, ад дэмакратычнай партыі «Эрк» — Салай Мадамзінаў (Мухамад Саліх). Па выніках галасавання, ад агульнай колькасці выбаршчыкаў 86 % аддалі свае галасы за Іслама Карымава, 12,3 % — за Салая Мадамзінава.

Практычна з першых дзён свайго існавання незалежны Узбекістан сутыкнуўся з магутным апазіцыйным ісламскім рухам[7]. Асабліва моцным ён быў у раёне Ферганскай даліны, дзе ісламская апазіцыя захоплівала цэлыя раёны пад свой кантроль[8]. Прэзідэнту Карымаву даводзілася асабіста лятаць у Наманган, каб дамаўляцца з паўсталымі ісламістамі[9][10]. Аднак ужо да сярэдзіны 1990-х большасць ісламісцкіх рухаў першай хвалі было ліквідавана[8], тыя хто засталіся або збеглі за мяжу, як Ісламскі рух Узбекістана, або сышлі ў падполле як Хізб-ут-Тахрыр[8][7].

Іграючы прыкметную ролю ў цэнтральнаазіяцкім рэгіёне, Карымаў уплыў на спыненне грамадзянскай вайны ў Таджыкістане. Так, у 1992 годзе «для аднаўлення канстытуцыйнага ладу» ў суседняй краіне Карымаў накіраваў туды 50-тысячны кантынгент, у тым ліку 15-ю брыгаду спецназа ГРУ пад камандаваннем палкоўніка Уладзіміра Квачкова (у 1992 годзе брыгада была перададзена Узбекістану)[11]. Па сцвярджэнні некаторых аналітыкаў, Карымаў спрыяў прасоўванні малавядомага на той момант палітыка Эмамалі Рахманава на пасаду старшыні Вярхоўнага Савета Таджыкістана, а потым і на пасаду прэзідэнта краіны[9].

26 сакавіка 1995 года праз рэферэндум прэзідэнцкія паўнамоцтвы І. А. Карымава працягнуты да 2000 года[6]. Былі ўведзены больш жорсткія абмежаванні на апазіцыю праз закон аб палітычных партыях. Карымаў, які выбраў аўтарытарную мадэль дзяржаўнага развіцця, атрымаў практычна неабмежаваную ўладу, але не здолеў дамагчыся рэальнага паляпшэння жыццёвага ўзроўню для большасці насельніцтва і паступова пачаў губляць сваю першапачатковую легітымнасьць. Па меры пагаршэння эканамічнай сітуацыі і абвастрэння барацьбы за ўладу сур’ёзнай пагрозай палітычнаму рэжыму Карымава сталі мусульманскія лідары. Сітуацыя абвастралася ў 1999, 2000 і 2004 гадах, калі баевікі чынілі выбухі і тэракты ў Ташкенце і іншых месцах, а ў суседняй Кіргізіі праходзілі маштабныя сутыкненні ўрадавых войскаў з узброенай узбекскай апазіцыяй. У адказ былі праведзены некалькі серый масавых арыштаў. У 1999 годзе Карымаў рэфармаваў традыцыйны абшчынны інстытут мясцовага самакіравання — махалу, стварыў на яго аснове ўзброеныя атрады «Вартавых махалі». На думку экспертаў, махалі сталі асноўным элементам сістэмы сачэння і кантролю за насельніцтвам. Замах на Карымава ў 1999 годзе выклікаў яшчэ больш рэпрэсій супраць ісламскіх груп і аб’яднанняў.

У лютым 1999 года ў Ташкенце каля будынка ўрада, дзе мусіла адбыцца пасяджэнне кабінета міністраў, у выніку выбуху замініраванага аўтамабіля загінулі 16 чалавек і больш за 100 атрымалі раненні. Прэзідэнт не пацярпеў. У сваім выступе па тэлебачанні ён назваў тэракт спробай замаху на сваё жыццё і абвінаваціў у гэтым прадстаўнікоў радыкальнага ісламу[12].

9 студзеня 2000 году на практычна на безальтэрнатыўных выбарах выбраны прэзідэнтам на другі тэрмін[6] з вынікам 91,9 % галасоў. Пасля 11 верасня 2001 года Узбекістан стаў стратэгічным саюзнікам ЗША ў вайне супраць тэрарыстаў у Афганістане. Ташкент даў Вашынгтону магчымасць адкрыць на тэрыторыі Узбекістана ваенную базу.

Нацыянальны рэферэндум 27 лютага 2002 года павялічыў тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з 5 да 7 гадоў. У маі 2005 года адбыліся беспарадкі ў Андыжане, дзе ўрадавыя войскі адкрылі агонь па дэманстрантах, якія патрабавалі правядзення сацыяльна-палітычных і эканамічных рэформаў у краіне. Паводле афіцыйнай версіі, улады задушылі антыўрадавы мяцеж тэрарыстаў, які фінансавала пасольства ЗША і замежныя СМІ.

Чарговыя выбары прайшлі 23 снежня 2007 года. Ліберальна-дэмакратычная партыя Узбекістана вылучыла Карымава сваім кандыдатам, нягледзячы, што ён не меў права балатавацца больш за два тэрміны запар. Патрэбную колькасць подпісаў змаглі падаць у ЦВК чатыры кандыдаты, якія і сталі ўдзельнікамі выбараў. Вынік выбараў быў прадвызначаны — пераможцам стаў І. Карымаў[6], які набраў у першым туры 90,76 % галасоў пры яўцы 91 %. Назіральнікі ад ШАС і СНД далі станоўчую ацэнку выбарам, у той час заходнія прадстаўнікі раскрытыкавалі выбары за адсутнасць «сапраўднага выбару» і назвалі іх фарсам.

Наступныя прэзідэнцкія выбары адбыліся 29 сакавіка 2015 года, і на іх зноў перамог Іслам Карымаў[6], ён набраў 90,39 % галасоў.

Памёр на прэзідэнцкай пасадзе.

Пасля смерці[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Іслама Карымава ягоны наступнік Шаўкат Мірзіяеў пачаў пераследаваць атачэнне і сваякоў былога кіраўніка краіны[13]. Гады кіравання Іслама Карымава ва Узбекістане наступны прэзідэнт краіны назваў «часам страху», калі сярод законадаўцаў заахвочвалася маўчанне[14].

Зноскі

  1. а б в г http://www.nytimes.com/2016/09/03/world/asia/uzbekistan-islam-karimov-obituary.html
  2. Islam Karimow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.whitehouse.gov/the-press-office/2016/09/02/statement-president-death-president-islom-karimov-uzbekistan-0
  4. Теперь официально: власти Узбекистана объявили о смерти Ислама Каримова Архівавана 3 верасня 2016.
  5. Islam Abduganiyevich Karimov
  6. а б в г д е ё Пресс-Служба Президента Республики Узбекистан
  7. а б Очерк истории ислама в Узбекистане аналитическая записка Московского Центра Карнеги
  8. а б в Узбекистан:нестабильный фактор стабильности Архівавана 10 верасня 2016. Юрий Фёдоров для журнала «Индекс безопасности» No 3-4 (102—103), Том 18
  9. а б Передача радиостанции «Эхо Москвы», посвященный памяти Ислама Каримова с участием Аркадия Дубнова
  10. Выступление Ислама Каримова в г. Наманган в 1991 году
  11. Итоги деятельности Ислама Каримова на посту президента Узбекистана Досье агентства ИТАР-ТАСС от 2.09.2016
  12. Четверть века в президентском кресле: факты об Исламе Каримове
  13. svaboda.org
  14. fergana.news

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Іслама Карымава