Гісторыя Марока

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палітычная карта Марока, разам са спрэчнай тэрыторыяй - Заходняй Сахарай

Гісторыя Марока, як гісторыя людзей на гэтай тэрыторыі, налічвае каля мільёна гадоў. Сучасны чалавек разумны (Homo Sapiens) прыйшоў сюды не пазней за 145.000 гадоў таму. Першыя археалагічныя доказы таго, што мясцовыя людзі былі паляўнічымі-збіральнікамі, рыбаловамі адносяцца да 6га тыс. да н. э.. Сучасныя берберы маглі пайсці ад каспійскай культуры (пачынае развівацца з 8000 г. да н. э.).

Фінікійцы пачалі каланізіраваць узбярэжжа Марока ў XII ст. да н.э., медленна адціскваючы берберскую культуру ўглыб краіны. З III ст. да н.э. гэтыя тэрыторыі былі часткова захоплены Карфагенам. Ягонымі жа ж жыхарамі і была дадзена сучасная назва Марока - Магрыб. Падчас канфлікту паміж Карфагенам і Рымам, сфарміравалася прарымскае Маўрытанскае царства, якое ў 40 г. н. э. было анэксавана рымскім імператарам Цэзарам і страціла сваю палітычную незалежнасць. У 42 г. н. э. яно было падзелена на дзве правінцыі: на Маўрытанію Тынгітанскую і на Маўрытанію Цэзарэйскую.

У II ст. н. э. некаторая частка бербераў пераняла многія аспекты рымскай культуры, у тым ліку рэлігіі. Разам з хрысціянствам распаўсюджваўся і іўдаізм. У 429/435 годзе вандалы акупавалі правінцыі Нумідыі. Будучы арыянамі, яны змагаліся з дамінуючай да гэтага часу царквой, з-за чаго берберы, у гэты час маглі займаць шырокія тэрыторыі і развіваць уласную племянную культуру. У 533 годзе Візантыйская імперыя пачала адваёўваць былыя тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі, а берберы ў змяняючыхся кааліцыях стварылі некалькі самастойных дзяржаў. У Тынгітанскай Маўрытаніі Візантыя змагла замацавацца толькі на крайнім поўначы.

З 664 года пачынаецца арабскае заваяванне Магрыба. Берберы спачатку люта супраціўляліся, але ў рэшце рэшт знайшлі блізасць ў ісламскай юрыдычнай школе, якая гарантавала ім роўнасць з арабамі. З іншага боку, харыджыты патрабавалі большай самастойнасці, і таму каля 740 г. н. э. пачалося паўстанне, якое спачатку было задушана войскамі Амеядаў і Абасідаў. Каля 800 года ў Магрыбе ўжо існавалі тры вялікія дзяржавы.

Агульныя племянныя групы бербераў у гэты час - гэта аседлыя земляробцы масмуды, адціснутыя ўглыб кантынета занаты і сангаты, якія жылі ў сярэднеатласкіх гарах, на поўдні краіны і нават на ўсходзе сучаснага Алжыра. Яны складалі важную апору для ўзыходжання Фацімідскага халіфата. Арабская мова, на якой раней размаўлялі толькі гарадскія эліты і пры двары, цяпер ужо ўсё больш і больш уплывае на берберскія мовы. У гэты час адбываецца канчатковае выцясненне хрысціянства ісламам.

Альмаравіды - гэта дынастыя бербераў, якая аб'яднала племяны саюз сангатаў у Заходняй Сахары. Імі была захоплена большая частка Заходняй Афрыкі, Пірэнейскі паўвостраў (да 1147 г.). Потым іх змянілі альмахады, панаванне якіх працягвалася да 1269 г..

Марока атрымала незалежнасць ад Францыі і Іспаніі ў 1956 годзе, пасля чаго пераважная большасць з каля 250 000 яўрэяў пакінула краіну. З 1975 года Марока акупіравала Заходнюю Сахару. З паступовай дэмакратызацыяй левая апазіцыя атрымала перамогу ў парламенцкіх выбарах у лістападзе 1997 г.. Правацэнтрысцкая кааліцыя пачала кіраваць краінай з 2002 года. Ісламісцкая партыя атрымала 107 месцаў з 395 месцаў у 2011 годзе, што зрабіла яе самай моцнай палітычнай сілай краіны.

Старажытны час[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнае насельніцтва Марока — плямёны бербераў. У XII ст. да н.э. міжземнаморскае ўзбярэжжа Марока каланізавана фінікійцамі, з III ст. да н.э. падпарадкоўвалася Карфагену. Пасля яго разбурэння рымлянамі (146 г. да н.э.) Марока знаходзілася пад іх уплывам, каля 42 г. н.э. паўночная частка краіны ўвайшла ў склад Рымскай імперыі як правінцыя Маўрэтанія Тынгітанская. У 429 г. узбярэжжа Марока заваявалі вандалы, у 533 г. — Візантыя.

Сярэднія вякі[правіць | правіць зыходнік]

У 682 г. Марока заваявалі арабы, якія аказалі вялікі ўплыў на жыццё насельніцтва краіны: усё яно, за выключэннем яўрэяў, перайшло ў іслам, арабская мова стала дзяржаўнай. У канцы VIII ст. Марока аддзялілася ад Арабскага халіфата, тут замацавалася арабская дынастыя Ідрысідаў (789926 гг.). Пазней правілі розныя дынастыі арабскага і берберскага паходжання, з якіх найбольш магутнымі былі Альмаравіды (10501147 гг.) і Альмахады (11471269 гг.). Пры Альмахадах Марока было цэнтрам вялікай дзяржавы, якая ўключала тэрыторыю сучасных Алжыра, Туніса, Лівіі, значная частка Іспаніі і Партугаліі. Пасля яе распаду пачаўся доўгі перыяд міжусобіц і войнаў паміж берберамі і арабамі. Адначасова разгарнулася еўрапейская экспансія. У 1415 г. Партугалія захапіла г. Сеўта. Паступова Партугалія і Іспанія ўстанавілі кантроль над узбярэжжам Марока.

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

Адраджэнне Марока пачалося пры 1-й дынастыі Саадзідаў (15541660 гг.). У 1578 г. мараканцы нанеслі паражэнне партугальцам і да канца XVII ст. аднавілі сваю ўладу над большай часткай прыбярэжных гарадоў. Кіраванне Ахмеда аль-Мансура (15791603 гг.) лічыцца «залатым векам» у гісторыі Марока. У 1660 г. да ўлады прыйшла 2-я дынастыя Саадзідаў, якая дасягнула найбольшай магутнасці пры Ісмаіле (16721727 гг.). Пасля яго смерці Марока перажыло працяглыя міжусобіцы і грамадзянскія войны. У XVIII—XIX стст. піраты Марока і іншых «варварскіх дзяржаў» Паўночнай Афрыкі стваралі вялікую небяспеку марскому гандлю ў Міжземнамор’і. Гэта прыцягнула да Марока ўвагу вялікіх еўрапейскіх дзяржаў (Іспаніі, Вялікабрытаніі і Францыі). У 18591860 гг. Іспанія захапіла г. Тэтуан. У 1904 г. Вялікабрытанія прызнала Марока сферай французскіх інтарэсаў, а Францыя і Іспанія дамовіліся пра падзел Марока на сферы ўплыву, што выклікала процідзеянне Германіі і прывяло да Мараканскіх крызісаў 1906—1911 гг.

Марока пад уладай Францыі і Іспаніі[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1912 г. Францыя ўстанавіла пратэктарат над Марока, невялікая тэрыторыя на поўначы краіны паводле франка-іспанскага пагаднення (лістапад 1912 г.) адышла пад іспанскі кантроль. Пры гэтым г. Танжэр быў выдзелены ў асобую міжнародную зону, у кіраванні якой апроч Францыі і Іспаніі ўдзельнічалі таксама Вялікабрытанія, Бельгія, Італія, Партугалія, Нідэрланды і ЗША. У 1920 г. правадыр рыфскіх плямён Абд аль-Керым узняў паўстанне супраць іспанцаў і да 1924 г. вызваліў большую частку іспанскага Марока. Паўстанне задушана ў 1926 г. французская арміяй (200 тысяч чалавек) на чале з маршалам Анры Петэнам.

Махамед V, прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт, прэм'ер-міністр Вялікабрытніі У. Чэрчыль на касабланкскай канферэнцыі, 1943г.

Пасля паражэння Францыі ў пачатку 2-й сусветнай вайны (1940 г.) Французскае Марока перайшло пад уладу калабарацыянісцкага ўрада «Вішы» і фактычна ператварылася ў сыравінную базу і стратэгічны плацдарм Германіі і яе саюзнікаў па «восі». У лістападзе 1942 г. у Паўночнай Афрыцы высадзіліся англа-амерыканскія войскі, якія выгналі з Марока нямецкіх і італьянскіх акупантаў. Адначасова ў краіне ўзмацніўся нацыянальна-вызваленчы рух, у 1943 г. узніклі партыя «Ісцікляль» («Незалежнасць») і Камуністычная партыя Марока, якія адыгрывалі важную ролю ў барацьбе за незалежнасць. У канцы 1950 г. султан Сідзі Мухамед бен Юсуф запатрабаваў ад Францыі даць яго краіне поўны суверэнітэт, але атрымаў адмову і ў жніўні 1953 г. быў пазбаўлены прастола (зноў атрымаў яго ад французскіх улад у кастрычніку 1955 г. пад уплывам шырокага паўстанцкага руху).

Незалежнасць[правіць | правіць зыходнік]

Мубарэк Бэкай, першы прэм'ер-міністр незалежнай краіны са снежня 1956г.

2 сакавіка 1956 г. Францыя прызнала незалежнасць Французскага Марока. У красавіку 1956 г. Іспанія перадала Марока сваю частку краіны, але захавала за сабой гарады Мелілья і Сеўта. У 1957 г. у склад Марока вернуты г. Танжэр (дагэтуль міжнародная зона), у 1958 г. — тэрыторыя Тарфая. У жніўні 1957 г. Сідзі Мухамед бен Юсуф абвясціў сябе каралём Марока пад імем Мухамеда V. Пасля яго смерці (люты 1961 г.) каралеўскі прастол заняў яго сын Хасан II (19611999 гг.), які ў снежні 1962 г. прыняў першую канстытуцыю Марока і абвясціў краіну канстытуцыйнай манархіяй. Тады ж адбыліся першыя ўсеагульныя выбары. У 1972 г. прынята новая канстытуцыя.

У 1969 годзе Іспанія вярнула Марока горад Іфні на поўдні краіны. 16 кастрычніка 1975 года кароль Хасан ІІ заклікаў усіх неабыякавых мараканцаў без зброі прыйсці на зямлю Заходняй Сахары, якую Марока лічыла сваёй тэрыторыяй і што тады належала Іспаніі. У лістападзе каля 350 тыс. чалавек, сярод якіх былі жанчыны і дзеці, «завіталі» ў Заходнюю Сахару. Гэтая акцыя, якая атрымала назву «Зялёны марш», скончылася для Марока паспяхова: Іспанія пакінула Заходнюю Сахару. Марока адышлі дзве трэці краіны (яшчэ адна трэць дасталася Маўрытаніі). На барацьбу з акупантамі ўзняўся народ Заходняй Сахары (фронт ПОЛІСАРЫО), падтрыманы міжнароднай супольнасцю. Ваенны канфлікт з фронтам ПОЛІСАРЫО у Заходняй Сахары ў 19761989 гг. негатыўна паўплываў на эканамічнае становішча Марока. У 1984 г. Марока пакінула Афрыканскі саюз у знак пратэсту па пазіцыі арганізацыі ў адносінах да канфлікту ў Заходняй Сахары.

На ўсеагульным рэферэндуме ў верасні 1997 г. ухвалены папраўкі да Канстытуцыі, паводле якіх створаны дзвюхпалатны парламент, вызначаны функцыі губернатараў, замацаваны палажэнні аб прыхільнасці Марока да дэмакратычных каштоўнасцей. На выбарах у канцы 1997 г. дасягнула поспеху дэмакратычная апазіцыя на чале з Сацыялістычным саюзам народных сіл, лідар якога Абдурахман Юсуфі стаў у лютым 1998 г. прэм’ер-міністрам. Пасля смерці ў жніўні 1999 г. Хасана II каралём Марока стаў Мухамед VI.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Махамед VI

У верасні 2004 г. у краіне прайшлі парламенцкія выбары. Поспеху на іх дамагліся сацыял-дэмакратычныя і сацыялістычныя партыі (ССНС, Ісцікляль, Партыя прагрэсу і сацыялізму і інш.), а таксама ісламісцкая Партыя справядлівасці і развіцця, якая стала трэцяй па сіле палітычнай арганізацыяй краіны. Фарміраванне новага ўрада было даручана міністру ўнутраных спраў Д. Джэту.

У верасні 2007 г. прайшлі парламенцкія выбары. У парламент прайшлі 20 палітычных партый. Сацыялістычны саюз народных сіл страціў чвэрць сваіх мандатаў і саступіў першае месца партыі «Ісцікляль», лідар якой Абас эль-Фасі быў прызначаны прэм'ер-міністрам краіны.

У канцы лютага 2011 г. у Марока пракаціліся акцыі пратэсту і рэвалюцыйныя выступленні, якія прайшлі ў арабскім свеце пад назвай «Арабская весна». Дэманстранты патрабавалі правесці рэформы ў сацыяльнай сферы і абмежаваць паўнамоцтвы караля. У выніку парламент атрымаў больш паўнамоцтваў. У 2011 г. быў праведзены рэферэндум, і ў Канстытуцыю былі ўнесены змены. З гэтага часу кароль можа прызначыць прэм'ер-міністрам толькі прадстаўніка партыі, якая перамагла на парламенцкіх выбарах. У лістападзе 2011 г. прайшлі парламенцкія выбары, перамогу ў якіх атрымала Партыя справядлівасці і развіцця, і якая сфарміравала кааліцыйны ўрад (сумесна з 3 партыямі: Ісцікляль, ССНС і Партыя прагрэсу і сацыялізму). Прэм'ер-міністрам стаў лідар ПСР Абдэліла Бенкіран.

Партыя справядлівасці і развіцця зноў перамагла на парламенцкіх выбарах у 2016 г., але лідару ПСР А. Бенкірану не атрымалася сфарміраваць новы ўрад. 17 сакавіка 2017 г. кароль прызначыў прэм'ер-міністрам Саадэдзін Атмані, які сфарміраваў урад з прадстаўнікоў ПСР, Народнага руха, Канстытуцыйнага саюза, Партыі прагрэса і сацыялізму і ССНС.

Вэб-спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]