Медны змей (карціна Бруні)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Бруні
Медны змей. 1841
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 565 × 852 см
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
(інв. Ж-5070)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Ме́дны змей» (руск.: Медный змий) — гіганцкая па памерах карціна рускага мастака італьянскага паходжання Фёдара (Фідэліа) Бруні (1799—1875), скончаная ў 1841 годзе. Яна з'яўляецца часткай збору Дзяржаўнага Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу (інв. Ж-5070). Памер карціны — 565 × 852 см[1][2][3].

У якасці сюжэту для карціны Бруні выкарыстоўваў гісторыю, апісаную ў Старым Запавеце[4] — пра тое, як пасля шматлікіх гадоў падарожжаў па камяністай пустыні іўдзейскі народ, які з Егіпта быў выведзены прарокам Майсеем, стаў страчваць веру і наракаць, за што атрымаў Божае пакаранне — дождж з атрутных змей, для выратавання ад смяротных укусаў якіх быў пастаўлены медны змей[5][6].

Бруні працаваў над гэтым палатном каля пятнаццаці гадоў: ён паведаміў Таварыству заахвочвання мастакоў пра пачатак працы над вялікай карцінай у лютым 1827 года, а скончыў яе ў 1841 годзе[2][7]. У 1833—1836 гадах ён працаваў у Італіі, затым быў адкліканы ў Пецярбург для выкладання ў Акадэміі мастацтваў, а ў 1838 годзе зноў вярнуўся ў Рым, дзе і завяршыў працу над карцінай[8].

Спачатку палатно з поспехам экспанавалася ў Рыме, улетку 1841 года яно было адпраўлена ў Расію, было выстаўлена ў Зімовым палацы, а праз некаторы час перанесена ў Акадэмію мастацтваў[9]. З самага пачатку «Меднага змея» часта параўноўвалі з буйнафарматнай карцінай Карла Брулова «Апошні дзень Пампеі», якая з'явілася на сем гадоў раней — пасля абедзве карціны былі вывешаны побач адна з адной і ў Эрмітажы, і ў Рускім музеі; іх называлі «калосамі рускага жывапісу»[10].

Плошча паверхні палатна складае каля 48 м², а вага — каля 70 кг[11]. Яна лічыцца самай вялікай па памеры карцінай у рускай гістарычнага жывапісу[2], самай буйной карцінай у зборы Дзяржаўнага Рускага музея[12], а таксама самай вялікай паводле памераў сярод станковых карцін першай паловы XIX стагоддзя[13].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Каталог ГРМ 1980, с. 59.
  2. а б в Бруні Ф. А. Медны змей. 1841 (HTML). Рускі музей — віртуальны філіял — www.virtualrm.spb.ru. Праверана 26.06.2015.
  3. Бруні Фёдар Антонавіч — Медны змей, 1841 (HTML). www.art-catalog.ru. Праверана 26.06.2015.
  4. Стары Запавет, Кніга Лічбы: Ліч. 21:4-9
  5. С. С. Степанова 2011, с. 171—173.
  6. С. С. Степанова. Чудо веры и гибельность неверия: «Медный змий» Фёдора Бруни (HTML)(недаступная спасылка). «Наука и религия», 2010, № 11, www.n-i-r.su. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 27.06.2015.
  7. А. Г. Верещагина 1985, с. 106.
  8. А. Г. Верещагина 1985, с. 124—125.
  9. А. Г. Верещагина 1985, с. 149—150.
  10. А. Н. Бенуа 1997, с. 49.
  11. Анна Матвеева. Размер получил значение (HTML). Известия — izvestia.ru (3 ноября 2004). Праверана 27.06.2015.
  12. Д. Д. Воронцов, А. П. Маслов. Русское искусство в вопросах и ответах. — Симпозиум, 1997. — 269 с.
  13. В. А. Гусев, Е. Н. Петрова. Русский музей: альбом, путеводитель. — П-2, 2001. — 135 с. — ISBN 9785938930407.

Литература[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]